2014-07-06 12:44:07

Францішак да вязняў: ніколі не губляйце надзеі


RealAudioMP3 Давяраць сіле Божага прабачэння і намагацца змяніць сябе заклікаў Пантыфік зняволеных турмы у Ізэрніі 5 ліпеня 2014 г. падчас свайго візіту ў італьянскі рэгіён Малізэ. Папа запрасіў іх паслядоўна прыкладаць намаганні для ўключэння ў грамадскае жыццё. Ён падкрэсліў, што Бог заўсёды міласэрны Айцец і любіць нас. Калі мы Яго шукаем, заўсёды прымае нас і даруе нам не пакладаючы рук, падымае нас і цалкам аднаўляе нашу годнасць. Бог ніколі не забывае пра нас, сказаў папа Францішак. Ён нагадаў словы з кнігі прарока Ісаі, што нават калі маці забылася пра сваё дзіця, што амаль немагчыма, Бог ніколі не забудзецца пра нас. Святы Айцец заклікаў зняволеных, каб жылі з гэтай надзеяй, якая ніколі не расчароўвае.







All the contents on this site are copyrighted ©.