2014-07-04 11:48:10

У Ватыкан надышла амаль 1 тыс. анкет з адказамі па праблемах сям’і


RealAudioMP3 У Ватыкан, у дадатак да матэрыялаў, дасланых біскупскімі канферэнцыямі, надышлі 983 анкеты ад касцёльных супольнасцяў і індывідуальных вернікаў з адказамі на пытанні адносна сям’і, сужэнства і сексуальнасці. Яны паслужаць для падрыхтоўкі да Сіноду Біскупаў на тэму сям’і, які ў кастрычніку 2014 г. пройдзе ў Ватыкане. Амаль дзве траціны анкет – 64%, надышлі з Еўропы, паведаміў генеральны сакратар біскупскай асамблеі, кардынал Ларэнца Балдзісэры. Найменшая зацікаўленасць назіралася ў Азіі. Адтуль прыйшло 2% адказаў, прызнаўся іерарх.

Сакратарыят Сінода Біскупаў працягвае збіраць водгукі на даследаванне. Са 114 епіскапатаў амаль 90% далі адказы на анкеты. Ініцыяванае папам Францішкам апытанне стала падставай для распрацоўкі апублікаванага на мінулым тыдні працоўнага дакументу пазачарговай сесіі Сінода Біскупаў па пытаннях сям’і. У ім адзначаецца глыбокі разрыў паміж касцёльным навучаннем і практыкай жыцця католікаў.

Кардынал Балдзісэры паддаў крытыцы аднабаковае прадстаўленне мэтаў біскупскай асамблеі, якія некаторымі былі зведзены да пытання касцёльнага статусу католікаў, якія развяліся і ўступілі ў новыя саюзы. Станоўчым з’яўляецца тое, што гэтай з’явы не назіраецца ў дасланых у Ватыкан адказах на анкеты, адзначыў ватыканскі іерарх.







All the contents on this site are copyrighted ©.