2014-07-03 16:03:44

Два ватыканскіх кардыналы адзначаць юбілеі


RealAudioMP3 Два кардыналы адзначаць у гэтыя выходныя дні нараджэння. Аўстралійскаму кардыналу і шматгадоваму старшыні Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству Эдуарду Ідрысу Касідзі 5 ліпеня 2014 г. споўніцца 90 гадоў, а былому прэфекту Кангрэгацыі па справах духавенства, калумбійскаму кардыналу Дарыё Кастрыльёну Оёсу – 85. Кардынал Касідзі быў на працягу трох дзесяцігоддзяў самым важным аўстралійцам у Ватыкане, спачатку ў якасці дыпламата, затым коратка – субстытута Апостальскай Сталіцы, і, нарэшце, аж да сваёй адстаўкі ў 2001 г., у якасці старшыні Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству. З таго часу ён жыве ў сваёй роднай Аўстраліі. Падчас яго знаходжання на пасадзе значна палепшыліся кантакты з праваслаўем, таксама актыўна развіваўся лютэранска-каталіцкі дылог.

Кардынал Оёс будзе адзначаць свой юбілей 4 ліпеня 2014 г. На час яго служэння ў якасці прэфекта Кангрэгацыі па справах духавенства і старшыні Папскай камісіі “Ecclesia Dei” прышліся праблемы са злоўжываннямі святароў і актывізацыя дылогу з супольнасцю св. Пія Х.







All the contents on this site are copyrighted ©.