2014-07-02 16:06:38

Рада кардыналаў абмяркоўвае структурныя пытанні ў Рымскай курыі


RealAudioMP3 Папа Францішак удзельнічае ва ўсіх сустрэчах у рамках пасяджэння Рады кардыналаў, створанай для дапамогі яму ў кіраванні Касцёлам, якое праходзіць у гэтыя дні ў Ватыкане, паведаміў кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду, кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Іерархамі было разгледжана некалькі пытанняў. Кардынал Джузэпэ Бертэла прэзентаваў сітуацыю Губернатарата Дзяржавы Ватыкан, а кардынал Пьетра Паралін пазнаёміў з працай і заданнямі Дзяржаўнага сакратарыята. Абмяркоўвалася пытанне структуры Інстытута рэлігійных спраў. Святар дадаў, што Рада кардыналаў працягвае абмеркаванне пытанняў, звязаных са структурай і працай розных дыкастэрый Рымскай курыі.

Кс. Ламбардзі паведаміў таксама, што пасяджэнне Рады па эканамічных пытаннях, якое пройдзе 5 ліпеня 2014 г., будзе засяроджана на статуце і будучай працы гэтага органу. Членаў Рады паінфармуюць аб падзеях, звязаных з Ватыканскім банкам і бюджэтных пытаннях.







All the contents on this site are copyrighted ©.