2014-06-28 11:13:50

Францішка прызналі самым уплывовым карыстальнікам “Твітэру”


RealAudioMP3 Папа Францішак у другі раз стаў “самым уплывовым палітычным лідэрам”, прысутным у “Твітэры”. Па дадзеных даследавання “Twiplomacy”, праведзенага PR-агенцтвам “Burson-Marsteller”, кароткія пасланні ніводнага іншага палітыка або рэлігійнага лідэра свету не чытаюць так часта і не перадаюць далей, як “твіты” Святога Айца. “Вырашальнай тут з’яўляецца не толькі колькасць карыстальнікаў, але і іх актыўнасць і ўплыў”, - падкрэслілі аўтары даследавання.

З пункту гледжання колькасці рэгістрацый папскі адрас @pontifex з 14 млн. абанентаў знаходзіцца на другім месцы за ўпэнена вядучым Прэзідэнтам ЗША Баракам Абамай (43 млн.). Трэба, аднак, прыняць да ўвагі той факт, што запісы Папы толькі на іспанскай мове распаўсюджваюцца праз “рэтвіты” 10 тыс. разоў, і на англійскай 6 тыс., а паведамленні Абамы “перадаюць далей” толькі 1400 карыстальнікаў. Ужо ў 2013 г. “Twiplomacy” прызнала за Францішкам статус найбольш уплывовага карыстальніка сацыяльнай сеткі.

Падчас цяперашняга даследавання, праведзенага ў пачатку чэрвеня, былі прааналізаваныя “твіты” 644 палітыкаў з 161 краіны. На сённяшні дзень на “Твітэры” прысутнічаюць 83% урадаў краін, прызнаных ААН. 68% палітычных кіраўнікоў маюць свае асабістыя акаўнты.

“Твітэр” папы Францішка дзейнічае на дзевяці мовах. Ён выказваецца амаль штодня па бягучых пытаннях і часта спрабуе “мабілізаваць” карыстальнікаў партала да дыскусіі. “Хачу, каб усе мелі працу, якую ўспрымаюць! Гэта неабходна для чалавечай годнасці”, - гаворыць адзін з папскіх запісаў на гэтым тыдні.







All the contents on this site are copyrighted ©.