2014-06-28 11:34:36

Святы Пасад і Сербія будуць супрацоўнічаць у галіне вышэйшай адукацыі


RealAudioMP3 Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне вышэйшай адукацыі заключылі 27 чэрвеня 2014 г. у Бялградзе Святы Пасад і Сербія. Дакумент быў падпісаны сакратаром па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці і першым намеснікам прэм’ер-міністра і міністрам замежных спраў Сербіі Івіцай Дачычам. Пагадненне прадугледжвае, што абодва бакі забавязваюцца развіваць супрацоўніцтва ў галіне вышэйшай адукацыі і садзейнічаць прамых кантактам паміж установамі такога роду. Акрамя таго, яны будуць імкнуцца да гарманізацыі пытанняў, звязаных з узаемным прызнаннем дыпломаў і дакументаў, якія пацвярджаюць вышэйшую адукацыю. У пагадненні таксама прызнаецца права Каталіцкага Касцёла ў Сербіі ствараць і весці ўласныя вышэйшыя навучальныя ўстановы як для выкладання касцёльных дысцыплін, так і іншых навук.

У цырымоніі падпісання прынялі ўдзел высокапастаўленыя прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла і палітычнага свету Сербіі.

Падчас свайго знаходжання ў Бялградзе арцыбіскуп Мамбэрці сустрэўся з сербскімі палітыкамі, з якімі размаўляў пра двухбаковыя адносіны, падтрымку з боку Святога Пасаду намаганняў Сербіі па інтэграцыі ў структуры Еўрапейскага Саюзу і пытанні Косава.







All the contents on this site are copyrighted ©.