2014-06-27 11:44:19

Праваслаўная дэлегацыя прыбыла ў Ватыкан на ўрачыстасць святых Пятра і Паўла


RealAudioMP3 У рамках традыцыйнага абмену дэлегацыямі, у Ватыкан, на ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла, 27 чэрвеня 2014 г. прыбыла з трохдзённым візітам дэлегацыя Канстантынопальскага Патрыярхату. Яе ўзначальвае Мітрапаліт Пергамскі Іааніс, сустаршыня Змешанай міжнароднай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Рыма-каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнымі Цэрквамі. Яго суправаджаюць архіепіскап Тэлміскі Іов, старшыня Архіепіскапіі праваслаўных рускіх цэркваў у Заходняй Еўропе і архідыякан Экуменічнага Канстантынопальскага Патрыярхату Джон Хрысаўгіс. 28 чэрвеня, з імі сустрэнецца папа Францішак. Апрача таго, у гэты дзень, запланаваны візіт прадстаўнікоў Канстантынопальскага Патрыярхату ў Папскую раду спрыяння хрысціянскаму адзінству. 29 чэрвеня, дэлегацыя прыме ўдзел у Эўхарыстыі ва ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла, якую ўзначаліць Пантыфік.

Паміж Апостальскай Сталіцай і Канстантынопальскім Патрыярхатам даўно ўсталяваліся братэрскія адносіны. У рамках абмену, ватыканская дэлегацыя, на запрашэнне Патрыярха Канстантынопальскага, штогод кіруецца ў Стамбул на свята св. Андрэя, апостала, 30 лістапада.








All the contents on this site are copyrighted ©.