2014-06-26 09:45:49

Францішак прыме ўдзел у вялікай сустрэчы пажылых людзей


RealAudioMP3 Святы Айцец прыме ўдзел у вялікай сустрэчы пажылых людзей, арганізаванай Папскай радай па справах сям’і. 28 верасня 2014 г. на плошчы св. Пятра адбудзецца спатканне пад дэвізам “Благаслаўленне на доўгае жыццё”, паўдзельнічаць у якім запрошаны бабулі і дзядулі з ўсяго свету. Пачнецца форум Эўхарыстыяй, якую ўзначаліць Пантыфік. Мэта ватыканскай сустрэчы заключаецца ў тым, каб паказаць, што старасць, гэта асаблівы і важны этап чалавечага жыцця. “Быць пажылым чалавекам – не азначае быць непатрэбным, але мець асаблівае пакліканне”, перакананы старшыня Папскай рады па справах сям’і арцыбіскуп Вінчэнца Палья. “Пажылыя людзі – не толькі аб’екты, якія патрабуюць нашай увагі і клопату, але таксама і суб’екты новай жыццёвай перспектывы. (...) Таму іх старасць, а таксама унёсак, які робяць на карысць свету і Касцёла павінны быць пераасэнсаваны”, лічыць іерарх. Менавіта гэтай мэце будзе спрыяць сустрэча з Пантыфікам. Больш падрабязная інфармацыя пра форум будзе апублікавана 1 ліпеня 2014 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.