2014-06-26 13:54:57

Святы Айцец: сапраўдны мір будуецца “у некалькі рук”


RealAudioMP3 Мір стабільны, калі будуецца “у некалькі рук”, лічыць папа Францішак. 26 чэрвеня 2014 г. Святы Айцец сустрэўся з удзельнікамі 87-й сесіі Ініцыятыў па дапамозе Усходнім Касцёлам – аб’яднання дабрачынных арганізацый, якія галоўным чынам дапамагаюць хрысціянскім супольнасцям усходняга абраду. Звяртаючыся да прысутных на аўдыенцыі Папа нагадаў пра свой нядаўні візіт у Святую Зямлю і малітоўную сустрэчу з палітычнымі лідэрамі Ізраіля і Палестыны. Сімвалічнай, на яго думку, была пасадка аліўкавага дрэва падчас гэтай сустрэчы. Гэты супольны жэст, паводле Папы, паказвае, што сапраўдны мір можна пабудаваць толькі разам. Той, хто аб ім клапоціцца павінен памятаць, што развіццё міру залежыць ад Бога. Менавіта таму, на думку Святога Айца, нягледзячы на існуючыя цяжкія раны, мір можа адрадзіцца заўсёды.

Францішак падзякаваў прадстаўнікам дабрачынных арганізацый за дапамагу хрысціянскім супольнасцям “на Усходзе”. Ён выказаў сваю блізкасць насельніцтву Сірыі і Ірака, “умілаванай Украіны, у вельмі цяжкі час, які перажывае”, а таксама Румыніі, праблемы якой абмяркоўваліся ўдзельнікамі сесіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.