2014-06-25 10:12:21

Святы Пасад і Аргентына будуць сумесна змагацца з фінансавымі злачынствамі


RealAudioMP3 Бюро фінансавай інфармацыі Апостальскай Сталіцы і Дзяржавы Ватыкан, умацоўвае міжнароднае супрацоўніцтва. Структурай, якая практычна выконвае ролю ватыканскай фінансавай разведкі, былі афіцыйна аформлены двухбаковыя канктакты з Аргентынай на ўзроўні мемарандумаў аб узаемаразуменні. 24 чэрвеня 2014 г. кіраўнік Бюро фінансавай інфармацыі Святога Пасаду Рэнэ Брульхарт і дырэктар аргентынскай фінансавай разведкі Жазэ Збатэлла, падпісалі адпаведны дакумент. “Гэта важны крок для пашырэння сеткі глабальнай барацьбы супраць адмывання грошай і фінансавання тэрарызму. Мы верым у плённасць супрацоўніцтва з Аргентынай, якое стане пазітыўным для абодвух бакоў”, - адзначыў кіраўнік ватыканскага бюро.

Мемарандум аб узаемаразуменні з’яўляецца стандартнай практыкай і замацоўвае супрацоўніцтва і абмен фінансавай інфармацыяй для барацьбы з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызму паміж кампетэнтнымі органамі абедзвюх краін. Падпісаныя дакументы заснаваны на мадэлі мемарандума аб узаемаразуменні, падрыхтаванага “Групай Эгмант”, глабальнай сеткай нацыянальных падраздзяленняў фінансавай разведкі, і змяшчае палажэнні аб узаемным выкарыстанні інфармацыі, гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Бюро фінансавай інфармацыі Святога Пасаду.

Бюро фінансавай інфармацыі ўжо падпісала мемарандумы аб узаемаразуменні з падраздзяленнямі фінансавай разведкі Аўстраліі, Бельгіі, Кіпра, Германіі, Італіі, Нідэрландаў, Славеніі, Іспаніі і ЗША.








All the contents on this site are copyrighted ©.