Назіральнік Святога Пасаду пры ААН: сям’я – не рэлікт мінулага
“Сям’я – гэта фундаментальная
ячэйка чалавечага грамадства”, нагадаў арцыбіскуп Сільвана Тамазі, пастаянны назіральнік
Апостальскай Сталіцы пры ААН у Жэневе, выступаючы на 26-й сесіі Рады па правах чалавека.
Ватыканскі іерарх падкрэсліў, што “сям’я працягвае дэманстраваць большы запал” у параўнанні
з сілай тых, хто спрабуе яе знішчыць “як рэліквію мінулага, перашкоду для эмансіпацыі
індывідуума або стварэння свабоднага, шчаслівага і раўнага грамадства”. Адзначаючы
“узаемную сувязь” паміж сям’ёй і грамадствам і яе адпаведныя “функцыі ў клопаце і
спрыянні супольнаму дабру кожнай асобы і ўсяго чалавецтва” арцыбіскуп Тамазі нагадаў,
што “годнасць і правы індывідуума не будуць паменьшаны за кошт увагі да сям’і”. Наадварот:
многія людзі менавіта “у моцным і здаровым сямейным асяроддзі, заснаваным на сужэнстве
паміж мужчынам і жанчынай”, знаходзяць “абарону, насычэнне і энергію”. Гэта тычыцца
ў першую чаргу дзяцей, якія патрабуюць “гарманічнага сямейнага кантэксту”, у якім
змогуць атрымліваць “выхаванне і адукацыю” на падставе прыкладу бацькі і маці.
Менавіта
ў сям’і, сцвердзіў арцыбіскуп Тамазі, пакаленні сустракаюцца з “любоўю, выхаваннем,
узаемнай падтрымкай і перадачай дару жыцця”. Паводле слоў ватыканскага дыпламата,
такі погляд прысутнічае “у гісторыі ўсіх культур”, як і ў Паўсюднай дэкларацыі правоў
чалавека, якая прызнае “глыбокія і неад’емныя правы і абавязкі сям’і заснаванай на
сужэнстве паміж мужчынам і жанчынай”. Іерарх заклікаў да недапушчэння маргіналізацыісям’і
і клопату аб ёй не толькі з боку асобных дзяржаваў, але і ўсяго грамадства.