2014-06-24 10:32:55

Кардынал Каспер расчараваны падрыхтоўкай да 500-годдзя Рэфармацыі


RealAudioMP3 Кардынал Вальтэр Каспер расчараваны пазіцыяй нямецкіх лютэран, якія не надалі належнага значэння дасягненням ў каталіцка-лютэранскім дыялогу, у рамках падрыхтоўкі да святкавання 500-годдзя Рэфармацыі. У сувязі з набліжаючыміся памятнымі мерапрыемствамі лютэране Германіі падрыхтавалі збор дакументаў, якія складаюць тэалагічны фундамент Рэфармацыі. Аднак, у яго не ўвайшла Супольная дэкларацыя адносна навучання аб апраўданні, распрацаваная Апостальскай Сталіцай і Лютэранскай Царквой у 1999 г. Дакумент паспрыяў вырашэнню аднаго з галоўных спрэчных пунктаў для католікаў і лютэран. Ён пацвярджае, што і першыя і другія па рознаму разумеюць апраўданне, але пагаджаюцца адносна больш важных пытанняў.

“Яны не ўзгадалі аб дэкларацыі ніводным словам. Я не мог ў гэта паверыць. Для мяне, гэта вельмі балюча”, - прызнаўся былы старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству. На думку кардынала Каспера, такая пазіцыя не спрыяе добраму святкаванню 500-годдзя Рэфармацыі. Пурпурат выказаў спадзяванне, што лютэране яшчэ не сказалі апошняга слова ў гэтай справе, паведамляе польскае каталіцкае інфармацыйнае агенцтва “Kai”.








All the contents on this site are copyrighted ©.