2014-06-23 12:34:43

Святы Айцец: не асуджаць бліжніх, а маліцца за іх


RealAudioMP3 Хто асуджае бліжняга – памыляецца, і ў выніку сам будзе асуджаны такім жа чынам, адзначыў папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Доме св. Марты 23 чэрвеня 2014 г. Пантыфік пахіліўся над евангельскімі словамі Хрыста: “Чаму бачыш шчэпку ў воку брата свайго, а бервяна ў сваім воку не заўважаеш?”. Паводле Францішка, гэтыя словы скіраваны не толькі да фарысеяў, але да кожнага чалавека. Хто асуджае бліжняга, спрабуе заняць месца Бога, “адзінага суддзі”, лічыць Святы Айцец. “Хто судзіць – памыляецца, проста таму, што займае месца, якое яму не належыць. Ён не толькі памыляецца, але і падманвае сябе. Ён становіцца настолькі апантаным аб’ектам асуджэння, што гэта шчэпка не дазваляе яму спакойна спаць! “Я хачу выняць шчэпку з воку твайго!”. І нават не ўсведамляе, якое бярвяно мае сам. Падманваецца: думае, што бервеном з’яўляецца шчэпка іншага. Не разумеее рэальнасці, фантазёр. Той, хто асуджае, становіцца пераможаным, заканчвае кепскае, бо гэтая самая мера будзе ўжыта і да яго. Суддзя, які памыляецца месцам, займаючы месца Бога – пыхлівы, самадастатковы – ідзе ў накірунку паразы. І ў чым заключаецца параза? У тым, што ён будзе асуджаны той жа мерай, якой судзіў сам”, - сказаў Папа.

Пантыфік адзначыў, што адзіным сапраўдным суддзёй з’яўляецца Езус. Але і Ён ніколі не асуджае перад Айцом. Наадварот – бароніць, а будзе судзіць толькі напрыканцы часоў. Абвінаваўцам жа з’яўляецца сатана, нагадаў Папа.

Такім чынам, хто асуджае бліжняга – наследуе сатану, які заўсёды абвінавачвае людзей перад Айцом. Пантыфік заклікаў прасіць Бога аб ласцы наследвання Хрыста – заступніка і абаронцы. Гэта не значыць, што ўбачыўшы хібу іншага трэба яе бараніць, але маліцца і заступацца за яго перад Айцом, як рабіў Езус. “Маліцца за Яго, а не асуджаць”, - заклікаў папа Францішак.








All the contents on this site are copyrighted ©.