2014-06-22 13:38:54

Вучань прафесара Ратцынгера стаў кіраўніком Папскай Тэалагічнай Акадэміі


RealAudioMP3 Папа Францішак 21 чэрвеня 2014 г. прызначыў новым кіраўніком Папскай Тэалагічнай Акадэміі кс. Рэала Трэмблея з Канады, які належыць да супольнасці айцоў рэдэмптарыстаў. Святар з’яўляецца вядомым спецыялістам з маральнай тэалогіі і належыць да “Кола вучняў Ратцынгера”. Сваю доктарскую дысертацыя кс. Трэмбле абараніў у сярэдзіне 70-х гадоў, мінулага стагоддзя, у Рэгенсбургу ў тагачаснага прафесара Ёзэфа Ратцынгера, пазнейшага Папы Бэнэдыкта XVI. Яна была прысвечана св. Ірынею Ліёнскаму (135-202). На працягу шматлікіх гадоў кс. Трэмбле быў таксама прафесарам маральнай тэалогіі на акадэміі св. Альфонса ў Рыме. З 2009 г. з’яўляецца членам Папскай Тэалагічнай Акадэміі, якая была заснавана ў 1695 г. Мэта Акадэміі – развіваць дыялог паміж верай і розумам, якому прысвячае рэгулярныя навуковыя канферэнцыі, у якіх прымае ўдзел больш за 40 тэолагаў з розных краін свету. Старшыня Папскай Тэалагічнай Акадэміі абіраецца тэрмінам на пяць гадоў, які можа быць прадоўжаны.

Ян Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.