2014-06-21 14:10:02

Святы Айцец сустрэўся з невылечна хворымі


RealAudioMP3 21 чэрвеня 2014 г. Святы Айцец наведаў невялікі палеатыўны цэнтр “Святы Джузэпэ Маскаці” у Касана-ала-Ёніё. Пантыфік накіраваўся сюды адразу пасля прывітальнай сустрэчы з кіраўніцтвам і жыхарамі горада, якая адбылася на мясцовым футбольным полі, дзе прызямліўся яго верталёт. У хоспісе разлічаным на 10 невылечна хворых пацыентаў у дадзены момант пражываюць 9. Перш чым наведаць іх, Францішак прывітаў супрацоўнікаў установы і іх сем’і. Разам са Святым Айцом па палатах прайшлі арцыбіскуп Касана-ала-Ёніё Нунцыа Галанціна, дырэктар хоспіса і ватыканская дэлегацыя, якая прыбыла з Папам. Разам з хворымі Францішак падтрымаў і іх сваякоў, якія ўдзельнічалі ў сустрэчы.








All the contents on this site are copyrighted ©.