2014-06-21 10:27:41

Святы Айцец пачаў візіт на поўдзень Італіі


RealAudioMP3 Папа Францішак пачаў свой душпастырскі візіт на поўдзень Італіі – у дыяцэзію Касана-ала-Ёніё, у рэгіёне Калабрыя. Раніцай 21 чэрвеня 2014 г. Святы Айцец пакінуў Ватыкан і пераадолеўшы каля 450 км на верталёце прыбыў у першы пункт свайго падарожжа – невялікае мястэчка Кастравілары. Каля 9.00 верталёт з Францішкам на борце прызямліўся на плошчы перад мясцовай турмой “Разэта Сіска”. Тут Пантыфіка чакалі некалькі соцен вернікаў. Папа па традыцыі спыняўся, каб паразмаўляць з імі, паціснуць ім рукі, паабдымаць дзяцей. Святога Айца суправаджалі некалькі іерархаў, у тым ліку арцыбіскуп Касана-ала-Ёніё Нунцыа Галанціна, прызначаны ў снежні 2013 г. сакратаром Канферэнцыі Біскупаў Італіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.