2014-06-19 15:10:27

Святы Айцец сустрэнецца з прадстаўнікамі антынаркатычных ведамстваў


RealAudioMP3 20 чэрвеня 2014 г. папа Францішак прыме на аўдыенцыі ўдзельнікаў ХХХІ Міжнароднай канферэнцыі праваахоўных органаў па барацьбе з незаконным абаротам наркотыкаў, якая 17-19 чэрвеня 2014 г. праходзіла ў Рыме. На сустрэчы са Святым Айцом чакаецца каля 450 чалавек – кіраўнікі антынаркатычных ведамстваў з 129 краін свету і прадстаўнікі міжнародных арганізацый. Сёлета яны размаўлялі на тэму супрацьдзеяння фінансававым структурам гандляроў наркотыкамі. Эксперты абмеркавалі супрацоўніцтва ў гэтай сферы, падзяліліся досведам і інфармацыяй, паразмаўлялі аб агульнай стратэгіі ў барацьбе з наркатрафікам.

Міжнародная канферэнцыі праваахоўных органаў па барацьбе з незаконным абаротам наркотыкаў (International Drug Enforcement Conference – IDEC) праводзіцца з 1983 г. Штогадовыя сесіі адбываюцца пачаргова ў краінах-удзельніцах на ўзроўні кіраўнікоў нацыянальных спецслужбаў, адказных за супрацьдзеянне наркапагрозе. Мінулая канферэнцыя праходзіла ў 2013 у Маскве.








All the contents on this site are copyrighted ©.