2014-06-18 15:30:18

Святы Айцец паабяцаў маліцца за ўсе каманды падчас Мундзіялю


RealAudioMP3 Папа Францішак паабяцаў, што падчас Чэмпіяната свету па футболе ў Бразіліі будзе маліцца “за кожнага”. Гэта быў яго адказ на словы Дзілмы Русэф, Прэзідэнта Бразіліі, якая падчас знаходжання ў Ватыкане ў лютым 2014 г. папрасіла Святога Айца аб захаванні нейтралітэту падчас Кубка свету. Аб гэтым журналістам паведаміў Мітрапаліт Вільявісэнсіа ў Калумбіі, арцыбіскуп Оскар Урбіна Артэга, член Папскай фонду “Populorum Progressio”, пасяджэнне якога адбывалася ў Ватыкане 11-13 чэрвеня 2014 г. Паводле яго слоў, бразільская кіраўнік дзяржавы ў размове з Францішкам 21 лютага папрасіла ў яго, у прыватнасці, пра дзве рэчы: скіраваць на пачатак Мундзіялю пасланне і аб’ектыўна балець за нацыянальныя каманды.







All the contents on this site are copyrighted ©.