2014-06-16 16:13:28

Папа звернецца да ўдзельнікаў рымскай дыяцэзіяльнай душпастырскай сустрэчы


RealAudioMP3 Папа Францішак сустрэнецца 16 чэрвеня 2014 г. у Ватыкане з удзельнікамі душпастырскай сустрэчы Рымскай дыяцэзіі. Форум на тэму: “Народ, які нараджае дзяцей. Супольнасць і сям’я на вялікіх этапах хрысціянскай ініцыяцыі”, паводле папскага вікарыя для Рымскай дыяцэзіі, кардынала Агасціна Валіні, з’яўляецца часткай душпастырскага праекту, які працягваецца ўжо амаль 5 гадоў і прадугледжвае пераасэнсаванне штодзённай працы Касцёла. Калі на пачатку гаворка ішла пра абавязак хрысціянскага сведчання, то сёння вернікі засяроджаны над роляй сакрамэнтаў Эўхарыстыі і канфірмацыі ў жыцці верай. Асаблівая ўвага падчас сустрэчы будзе нададзена адносінам паміж парафіяй і сем’ёй, якая просіць аб сакрамэнтах для сваіх дзяцей, адзначыў кардынал Валіні.

Працы душпастырскага форуму працягнуцца да 17 чэрвеня 2014 г. у Рымскім вікарыяце, Рымскай духоўнай семінарыі і Папскім латэранскім універсітэце. У яго рамках будуць арганізаваны 13 круглых сталоў, у якіх прымуць удзел святары, кансэкраваныя асобы і свецкія вернікі. Да 15 верасня 2014 г. яны распрацуюць рэкамендацыі для будучай душпастырскай дзейнасці, якія затым публічна агучыць кардынал Агасціна Валіні.









All the contents on this site are copyrighted ©.