2014-06-15 12:28:06

Францішак занепакоены сітуацыяй у Іраку


RealAudioMP3 Папа выказаў сваю занепакоенасць сітуацыяй у Іраку. 15 чэрвеня 2014 г. пасля малітвы “Анёл Панскі” ён адзначыў, што “з глыбокай заклапочанасцю” сочыць за падзеямі апошніх дзён у гэтай краіне. “Я запрашаю ўсіх вас далучыцца да мяне ў малітве за дарагі народ Ірака, асабліва за ахвяр і тых, хто больш за ўсіх пакутуе ад наступстваў нарастаючай хвалі насілля, асабліва за многіх людзей, у тым ліку шматлікіх хрысціян, якія былі вымушаныя пакінуць свае дамы”, - звярнуўся ён да вернікаў, сабраных на плошчы св. Пятра. Святы Айцец выказаў спадзяванне, што іракскі народ будзе жыць у бяспецы і міры, дзякуючы прымірэнню і справядлівасці, і што “усё іракцы, незалежна ад іх рэлігійнай прыналежнасці, змогуць будаваць разам сваю радзіму”. Гэта, паводле Папы, павінна стаць “мадэллю суіснавання”.







All the contents on this site are copyrighted ©.