Пантыфік афіцыйна
абвясціў аб сваім падарожжы ў Албанію. Гэта адбылося 15 чэрвеня 2014 г. у Ватыкане
падчас яго сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”. Ён наведае Тырану 21 верасня
2014 г. Францішак адзначыў, што “з радасцю” прыняў запрашэнне біскупаў і грамадзянскіх
уладаў краіны. “Гэтым кароткім падарожжам я хацеў бы ўмацаваць у веры Касцёл у Албаніі
і засведчыць маю падтрымку краіне, якая на працягу доўгага часу цярпела вынікі ідэалогій
мінулага”, - сказаў Святы Айцец. Трэба адзначыць, што ў Албаніі Касцёл сустрэўся з
адным з самых значных пераследаў з боку камуністычнага рэжыму, якія трывалі ў ХХ стагоддзі.