2014-06-14 12:21:00

Прадстаўнік ААН удзячны папе Францішку за падтрымку


RealAudioMP3 Выступленне папы Францішка на Другой міжнароднай канферэнцыі па праблемах харчавання чакаецца 20 лістапада 2014 г, паведаміў генеральны дырэктар Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыяй ААН Жазэ Грацыяна да Сільва. Гэта буйная міжурадавая нарада, арганізаваная ФАО і Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя пройдзе ў Рыме 19-21 лістапада 2014 г. У мерапрыемстве прымуць удзел кіраўнікі дзяржаваў, высокапастаўленыя палітыкі, прадстаўнікі асноўных міжнародных арганізацыі і грамадзянскай супольнасці. Яны абмяркуюць стратэгіі ў барацьбе з голадам і недаяданнем.

Адносіны паміж Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыяй ААН і Апостальскай Сталіцай характарызуюцца не проста сардэчнасцю, але агульнымі каштоўнасцямі і плённым супрацоўніцтвам, адзначыў Жазэ Грацыяна да Сільва ў інтэрв’ю Ватыканскаму радыё. Барацьба супраць сацыяльнай маргіналізацыі, беднасці і голаду заўсёды былі сярод прыярытэтаў як Святога Пасаду, так і ФАО, падкрэсліў ён.

“Мне цяжка сказаць адносна прысутнасці папы Францішка штосьці іншае, акрамя словаў падзякі. Падзякі за яго падтрымку дзейнасці ФАО. Я перакананы, што прысутнасць Святога Айца не толькі падштурхне да большай працы, але дапаможа ўключыць у праблемы харчовай бяспекі і барацьбы з голадам не толькі Каталіцкі Касцёл, але і ўсе рэлігіі”, - сказаў ён. Да Сільва адзначыў, што яшчэ падчас сваёй працы ў Бразіліі перакананаўся ў важнай ролі хрысціянскіх супольнасцяў у дапамозе бедным і галодным, якія часта застаюцца незаўважнымі для дзяржавы.








All the contents on this site are copyrighted ©.