2014-06-14 13:04:58

Ватыканскі іерарх да біскупаў ЗША: верце і вучыце вернікаў, што іх прызначэнне – сям’я


RealAudioMP3 І свет, і Касцёл маюць патрэбу ў сведчанні, што сёння можна стварыць цудоўныя, радасныя і моцныя сем’і. Магчымасцю для гэтага будзе Сусветная сустрэча сем’яў, лічыць арцыбіскуп Вінчэнца Палья. Старшыня Папскай рады па справах сям’і выступіў перад епіскапатам ЗША у рамках абмеркавання форуму, які адбудзецца ў 2015 г. у Філадэльфіі. “Ніводзін папскі візіт не з’яўляецца афіцыйным, пакуль Святы Пасад яго не пацвердзіць. Тым не менш, у нас ёсць важкія прычыны меркаваць, што Францішак прыедзе да нас з гэтай нагоды. Мы рыхтуемся да яго візіту”, - сказаў гаспадар сустрэчы, арцыбіскуп Чарльз Чапут.

Арцыбіскуп Палья не адказаў на гэту заяву. Паведаміў, аднак, што сустрэча ў Філадэльфіі з’яўляецца часткай кантэксту Сіноду Біскупаў на тэму сям’і. Ён павінен прывесці Касцёл да адраджэння сям’і, якая знаходзіцца ў крызісе. Прычын для гэтага шмат. Ватыканскі іерарх адзначыў неспрыяльную для сям’і культуру, у якой на першым месцы ставіцца адзінка і яе правы. Гэта прыводзіць да ігнаравання і ачарненне сям’і, і нават да пераследу. У той жа час, павялічваецца колькасць людзей, якія вырашылі жыць у адзіноце.

“Прашу вас, верце і вучыце сваіх вернікаў, што менавіта ў сям’і мы адкрываем, што нашым лёсам з’яўляецца не адзінота, але плённая любоў”, - звярнуўся да біскупаў ЗША старшыня Папскай рады па справах сям’і.







All the contents on this site are copyrighted ©.