2014-06-13 11:08:30

Пантыфік зацвердзіў шэраг беатыфікацыйных дэкрэтаў


RealAudioMP3 Шэраг беатыфікацыйных дэкрэтаў зацвердзіў папа Францішак 12 чэрвеня 2014 г. падчас сустрэчы з прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардыналам Анджэла Амата. Гаворка ідзе пра прызнанне цудаў здзейсненых праз заступніцтва французскага святара Людавіка Эдуарда Сестака, заснавальніка Інстытута дачок Марыі і італьянскай законніцы Ірэн Стэфані з Інстытута сясцёр місіянерак Маці Божай Суцяшэння. Таксама Пантыфік зацвердзіў дэкрэты аб прызнанні гераічнасці цнотаў італьянскага дыяцэзіяльнага святара кс. Луіджы Саварэ, італьянскага законніка і сузаснавальніка Кангрэгацыі св. Юзафа а. Эўджэніа Рэффа, італьянскай законніцы Марыі Джузэпы Скандолы з кангрэгацыі Сясцёр місіянерак пабожных маці Афрыкі, англійскай законніцы Магдалены ад Святога Сэрца, заснавальніцы манаскай кангрэгацыі Сясцёр служабнічак Маці Божай і свецкага верніка з італьянскай Мадэны Убэрта Моры.








All the contents on this site are copyrighted ©.