2014-06-12 15:59:00

Францішак узначаліў звычайны кансісторый па кананізацыі благаслаўлёных


RealAudioMP3 12 чэрвеня 2014 г. папа Францішак узначаліў публічны кансісторый, падчас якога пракансультаваўся з кардыналамі адносна кананізацыі благаслаўлёных, аб факце заступніцтва якіх пры цудоўным вылячэнні некаторых асоб ужо выдала дэкрэты Кангрэгацыя па справах Кананізацыі. Гаворка ідзе пра бл. біскупа Джавані Антоніа Фарына, занавальніка манаскай супольнасці Сясцёр настаўніц св. Дароты, дачок Найсвяцейшых Сэрцаў; бл. ксяндза Кур’якаса Эліяса Кавара ад Святой Сям’і, заснавальніка Кангрэгацыі кармэлітаў Беззаганнай Панны Марыі; бл. францішканіна Людовіка да Казорыя, заснавальніка Кангрэгацыі сясцёр францішканак св. Альжбеты; бл. Ніколу да Лангабардзі з Ордэну Мінімітаў; бл. Еўфрасію Элувацінгал ад Найсвяцейшага Сэрца Езуса з Кангрэгацыі сясцёр Маці Кармэля; а таксама бл. Амата Ранконі, свецкага францішканіна, заснавальніка бальніцы для бедных пілігрымаў у Салюдэчыа.

На заканчэнне кансісторыя Пантыфік абвясціў, што гэтыя шэсць благаслаўлёных будуць кананізаваны 23 кастрычніка 2014 г., ва ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету.








All the contents on this site are copyrighted ©.