2014-06-12 12:54:54

Новая сістэма кандыцыянавання з’явіцца ў Сікстынскай капэле


RealAudioMP3 У Сікстынскай капэле пачалася ўстаноўка новай сістэмы ачышчэння паветра, кантролю за тэмпературай і вільготнасцю, а таксама асвятлення. Пачатак гэтай працы быў урачыста дадзены 11 чэрвеня 2014 г. кіраўніком Губернатарата Дзяржавы Ватыкан, кардыналам Джузэпэ Бэртэла, які благаславіў групу спецыялістаў і новае абсталяванне. Паводле дырэктара Ватыканскіх музеяў Антоніа Паўлучы, замена існуючай сістэмы кандыцыянавання амерыканскай фірмы “Carrier” звязана са значным павелічэннем колькасці наведавальнікаў. Лічбы кажуць самі за сябе – яшчэ у 1994 г. Ватыканскія музеі наведвала каля 2 млн. чалавек у год, а сёння іх колькасць у тры разы большая. У сувязі з гэтым уваход у Сікстынскую капэлу прыйшлося абмежаваць. На сённяшні дзень тут могуць адначасова знаходзіцца каля 700 чалавек, але існуе патрэба ў павелічэнні колькасці да 2 тыс. Канешне, сістэмы ачышчэння паветра, кантролю за тэмпературай і вільготнасцю 20-гадовай даўніны з такім аб’ёмам працы не справяцца. Такім чынам, паводле прафесара Паўлучы, Сікстынская капэла стала ахвярай уласнага поспеху.

Новая сістэма кандыцыянавання, а таксама сучасная сістэма асвятлення, распрацаваная нямецкай кампаніяй “Osram” будуць устаноўлены ў пачатку кастрычніка 2014 г. Іх прэзентацыя адбудзецца на спецыяльнай канферэнцыі пад назвай “Сікстынская капэла праз 20 гадоў.

Замена абсталявання ў Сікстынскай капэле супала з 400-годдзем з дня смерці аўтара фрэсак, якія яе ўпрыгожваюць – знакамітага Мікеланджэла.








All the contents on this site are copyrighted ©.