2014-06-11 11:44:58

Папа: вылечыць язву выкарыстання дзіцячай працы


RealAudioMP3 “Дзесяткі мільёнаў дзяцей вымушаны працаваць у прыніжаючых годнасць умовах, падвергнуты розным формам нявольніцтва і злоўжыванняў, выкарыстанню, дрэннаму абыходу і дыскрымінацыі”, - звярнуў увагу папа Францішак на заканчэнне агульнай аўдыенцыі 11 чэрвеня 2014 г. на плошчы св. Пятра. Пантыфік нагадаў, што 12 чэрвеня будзе адзначацца Сусветны дзень барацьбы з дзіцячай працай. “Горача жадаю, каб міжнародная супольнасць працягвала сацыяльна абараняць дзяцей для вылячэння гэтай язвы. Усе мы, асабліва сем’і, абновім нашы намаганні для гарантавання кожнаму дзіцяці захавання годнасці і магчымасці здаровага развіцця. Шчаслівае дзяцінства дазваляе дзецям глядзець з даверам на жыццё і будучыню”, - сказаў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.