2014-06-11 14:54:33

Бразілія: католікі перад Чэмпіянатам свету звернуць увагу на сучаснае рабства


RealAudioMP3 У сталіцы Бразіліi 11 чэрвеня 2014 г. пройдзе марш пад дэвізам: “Гуляй для жыцця – паведамляй пра выпадкі гандлю людзьмі”. Гэта ініцыятыва Касцёла ў Бразіліі прымеркавана да пачатку Чэмпіяната свету па футболе і заклікана прыцягнуць увагу да пашырэння сексуальнай эксплуатацыі, гандлю людзьмі і іншых форм сучаснага рабства ў цені Кубка свету. У кампанію ўключацца ўсе 12 гарадоў, якія будуць прымаць футбольныя матчы. Галоўным арганізатарам акцыі з’яўляецца Канферэнцыя манаскіх супольнасцяў Бразіліі пры актыўнай падтрымцы епіскапату і асацыяцый абароны годнасці чалавечага жыцця. Яна пачнецца ў 19.00 па мясцовым часе.

У маршы “Гуляй для жыцця” у Бразіліа прымуць удзел прадстаўнікі епіскапату, канферэнцыі манаскіх супольнасцяў, а таксама актывісты шэрагу праваабарончых арганізацый, якія выступаюць супраць міжнароднай арганізаванай злачыннай сеткі сучаснага рабства, што займаецца гандлем людзьмі і чалавечымі органамі. Удзел у маршы абвясцілі таксама прадстаўнікі нямецкай епіскапату. Будуць прысутнічаць супрацоўнікі яго дабрачыннай арганізацыі “Adveniat”, якая сведчыць фінансавую дапамогу Касцёлу ў Лацінскай Амерыцы.

Марш у сталіцы павінен прыцягнуць увагу ўсёй Бразіліі на балючую, прыніжальную, злачынную і неэтычную практыку гандлю людзьмі ў розных яе формах. “Мы павінны падняць крык на ўсю краіну, каб грамадскасць заўважыла боль, які прысутнічае ў тысячах сем’яў у Бразіліі і ў свеце, і пастаянна ўзрастае падчас буйных мерапрыемстваў з удзелам мільёнаў людзей”, - падкрэсліла сястра Марыя Рыбейра, старшыня Канферэнцыі манаскіх супольнасцяў Бразіліі. Падчас маршу ўдзельнікі аддадуць пашану тысячам мужчын, жанчын, дзяцей і маладых людзей, якія памерлі і прапалі без вестак як ахвяры гандлю людзьмі.







All the contents on this site are copyrighted ©.