Святы Айцец спачувае ў сувязі са смерцю кардынала Агрэ
У Парыжы, дзе прабыў
некаторы час на лячэнні, 9 чэрвеня 2014 г. памёр ва ўзросце 88 гадоў арцыбіскуп Абіджану
на пенсіі, кардынал Бернар Агрэ. Сваю малітоўную сувязь з біскупамі, святарамі і вернікамі
Кот-д’Івуара выказаў папа Францішак. Ён назваў іерарха “дасканалым пастырам”, які
падчас доўгага і плённага епіскапату, служыў Касцёлу з верай і шчодрасцю. Кардынал
Агрэ прыкладаў усе намаганні для абвяшчэння Евангелля і чалавечага і духоўнага развіцця
народа.
Кардынал Бернар Агрэ нарадзіўся 2 сакавіка 1926 года ў Монга, недалёка
Абіджану. У 1968 г. ён стаў першым біскупам дыяцэзіі Ман, а затым у 1992-1995 гг.
быў біскупам новастворанай дыяцэзіі Ямасукра, а затым арцыбіскупам Абіджану. Ірарах
выконваў шэраг важных функцый у афрыканскім епіскапаце. Ён быў таксама членам Камітэта
Вялікага Юбілею 2000 года. У 2001 г. быў прызначаны старшынёй X Генеральнай Асамблеі
Сінода Біскупаў. У Калегію кардыналаў яго ўключыў св. Ян Павел ІІ 21 лютага 2001 г.
У 2006 г. Бэнэдыкт XVI прыняў яго адстаўку з пасады пастыра дыяцэзіі Абіджан.
Пасля
смерці іерарха, колькасць кардыналаў складае 213, з якіх 118 маюць права ўдзельнічаць
у канклаве і абіраць Папу.