У Ватыкане з вуснаў юдэяў, мусульман і хрысціян прагучыць просьба аб прабачэнні
Малітоўная сустрэча
за мір у Святой Зямлі, якая пройдзе ў Ватыкане 8 чэрвеня 2014 г. увечары з удзелам
ізраільскага і палестынскага лідэраў, будзе складацца з трох частак, вынікае з апублікаваных
7 чэрвеня тэкстаў. Кожная частка будзе аддадзена адной з трох рэлігійных супольнасцяў:
юдэйскай, хрысціянскай і ісламскай, і ўключыць у сябе тры малітоўныя моманты. Першы
будзе прысвечаны праслаўленню Бога за Яго дар стварэння; другі – просьбе аб Божым
прабачэнні за выпадкі варожасці, за грахі супраць Яго і братоў і сясцёр; трэці – просьбе
да Бога аб дары міру ў Святой Зямлі. Кожнаму з гэтых трох малітоўных момантаў будзе
папярэднічаць кароткая музычная прэлюдыя.
Юдэйская супольнасць выкарыстала
ў сваёй малітве псальмы, хрысціянская – урывак з 65 раздзелу Кнігі Ісаі і малітвы
аб міры Яна Паўла ІІ і св. Францішка Асізскага, ісламская – спецыяльныя малітоўныя
заклікі.