2014-06-07 12:12:37

У Аўстрыі адзначылі кананізацыю Яна XXIII і Яна Паўла II выданнем паштовых марак


RealAudioMP3 З нагоды кананізацыі папам Францішкам двух яго папярэднікаў Яна XXIII і Яна Паўла II “Пошта Аўстрыі” выпусціла памятны блок з трох марак, прысвечаных новым святым. Маркі, распрацаваныя Марыяй Фюлерэр, былі прэзентаваны ў прысутнасці Апостальскага нунцыя ў краіне арцыбіскупа Пэтэра Стэфэна Цубрыгена. Выказваючы ўдзячнасць за гэту ўнікальную ініцыятыву, ватыканскі дыпламат падкрэсліў, што ў Аўстрыі існуе даўняя традыцыя выдання паштовых марак хрысціянінскай тэматыкі. З моманту заснавання ў 1951 г. Аўстрыйскай асацыяцыі філатэлістаў імя св. Габрыэля з’явілася больш за 200 “хрысціянскіх” марак.

Для арцыбіскупа Цубрыгена маркі з’яўляюцца свайго роду “місіяй”, праз якую Касцёл і рэлігія могуць прыходзіць да людзей, што стаяць у баку ад іх. Цікава, што нунцый сам быў калісьці заўзятым філатэлістам. Ён паведаміў, што гэты незвычайны блок марак абавязкова перадасць папе Францішку і ў ватыканскі Дзяржаўны сакратарыят.







All the contents on this site are copyrighted ©.