2014-06-07 12:46:00

Пантыфік сустрэнецца са спартсменамі з усёй Італіі


RealAudioMP3 Святы Айцец сустрэнецца 7 чэрвеня 2014 г. увечары на ватыканскай плошчы з прадстаўнікамі розных відаў спорту з усёй Італіі. Яны сабраліся ў Рыме з нагоды 70-годдзя з дня заснавання Італьянскага спартыўнага цэнтра. У спецыяльным паведамленні, распаўсюджаным арганізацыяй, сённяшняя падзея называецца “гістарычнай”. Плошча св. Пятра пазнае святочны каларыт, да якога прычыняцца касцюмы, банеры і сцягі з сімволікай італьянскіх спартыўных клубаў і арганізацый, абяцаюць арганізатары мерапрыемства. Яго галоўнымі героямі стануць прадстаўнікі ўсіх відаў спорту, трэнеры, суддзі, арганізатары спартыўных спаборніцтваў і іх сем’і. Яны разам са Святым Айцом дадуць сведчанне прыгажосці і багацця спартыўных каштоўнасцяў, гаворыцца ў паведамленні, распаўсюджаным арганізатарамі. Італьянскі спартыўны цэнтр быў заснаваны 5 студзеня 1944 па ініцыятыве руха “Каталіцкая акцыя” для развіцця праз спорт хрысціянскага духа, які прадугледжвае маральнае, інтэлектуальнае і фізічнае сталенне асобы.







All the contents on this site are copyrighted ©.