2014-06-07 11:03:35

Беларускіх вернікаў заклікалі да салідарнасці з Папам


RealAudioMP3 Біскупаў, святароў, кансэкраваных асобаў і вернікаў у Беларусі запрасілі далучыцца да малітвы за мір у Святой Зямлі. Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў краіны заклікаў да салідарнасці з папам Францішкам, які стаў ініцыятарам ватыканскай малітоўнай сустрэчы за мір з удзелам Шымона Перэса і Махмуда Абаса. “З гэтай нагоды, у адпаведнасці з просьбай Папы, запрашаю духоўна ўдзельнічаць у гэтай малітве. Далучыцца да яе ў глыбіні свайго сэрца могуць таксама ўсе мужчыны і жанчыны добрай волі. Такім чынам просьба аб міры, якая будзе ўзнесена каля Гробу святога Пятра, распаўсюдзіцца па ўсёй зямлі, каб магло ажыццявіцца абяцанне Пана: “Калі двое з вас на зямлі згодна прасілі б аб чым-небудзь, то станецца ім ад Айца Майго, які ў нябёсах” (Мц 18, 19)”, - напісаў у сваім спецыяльным звароце біскуп Аляксандр Кашкевіч. Ён запрасіў усіх вернікаў у нядзелю 8 чэрвеня 2014 г. “з’яднацца ў малітве”.







All the contents on this site are copyrighted ©.