2014-06-03 10:46:23

Кардынал Эрдо ў Мінску: хрысціянства цэніць багацце адметнасцяў паміж культурамі


RealAudioMP3 У пост-камуністычных краінах Усходняй Еўропы, дзе пасля падзення марксісцка-ленінскай ідэалогіі засталася культурная пустка, карысна і нават неабходна абудзіць хрысціянскую веру, якая б давала накірункі для чалавечага і сацыяльнага суіснавання, умацавала ўсведамленне каштоўнасці жыцця і павагу да іншых, адзначыў кардынал Пэтэр Эрдо, старшыня Рады Біскупскіх Канферэнцыі Еўропы. Іерарх прымае ўдзел у IV Еўрапейскім праваслаўна-каталіцкім форуме, які 2-6 чэрвеня 2014 г. праходзіць у Мінску. У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё пурпурат расказаў, што мэта форума заключаецца ў тым, каб ацаніць адметнасці паміж еўрапейскімі народамі, паяднанымі супольнымі хрысціянскімі каранямі. “Мы паспрабуем зразумець, як шанаваць па-хрысціянску, гэта багацце, якое праяўляецца таксама ў адметнасцях народаў, культур, нацый, таму што Еўропа – гэта асаблівы кантынент, на якім пражывае шмат народаў, якія маюць уласную мову, гісторыю і культуру, але на працягу тысячы гадоў, растуць і развіваюцца на падставе хрысціянскага натхнення. Гэта паказвае, што наша рэлігія не пазбаўляе культуры іх асаблівасцяў і ўсе могуць развіваць ўласную геніяльнасць і ствараць і развіваць уласную культуру”, - адзначыў ён.

Кардынал Эрдо падкрэсліў, што асаблівым заданнем для сённяшняй Еўропы, з’яўляецца не проста мірнае суіснаванне паміж культурамі, але супрацоўніцтва паміж імі.








All the contents on this site are copyrighted ©.