2014-06-03 12:04:59

Кардынал Паралін: Ян Павел ІІ – апякун свабоды польскага народа


RealAudioMP3 “Поўная павага права на рэлігійную свабоду становіцца гарантыяй грамадскага міру і базавым крытэрыем для ацэнкі таго, наколькі паважаюцца іншыя правы чалавека”, - адзначыў кардынал Пьетра Паралін, Дзяржсакратар Яго Святасці Папы ў прамове да польскіх палітыкаў, прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса і касцёльных уладаў. Пурпурат прыняў удзел у шэрагу мерапрыемстваў у Варшаве з нагоды 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносінаў паміж Апостальскай Сталіцай і Рэспублікай Польшча і пачатку грамадска-палітычных пераменаў у гэтай краіне.

1 чэрвеня 2014 г. кардынал Паралін цэлебраваў св. Імшу ў варшаўскім санктуарыі Божага Провіду з нагоды падзякі за кананізацыю св. Яна Паўла ІІ. Як перамога Езуса, таксама і “вашы перамогі былі дасягнуты праз крыж: я ведаю гісторыю вашага змагання за свабоду”, адзначыў кардынал назваўшы яе “крыжовым шляхам”. У дадзеным кантэксце пурпурат падкрэсліў значэнне асобы св. Яна Паўла ІІ, якога, на яго думку, можна лічыць “апекуном” і “настаўнікам” свабоды польскага народа.

Высокі ватыканскі іерарх пажадаў палякам не губляць надзеі, перад абліччам “беспацоўя, эміграцыі, бояззі будучыні, культуры ненадзейнасці”, якія ставяць пад сумніў фундаменты сям’і. Ён заклікаў давяраць заступніцтву св. Яна Паўла ІІ з верай ў тое, што “апошняе слова не прыналежа тым, хто абвяшчае канец традыцыйнай сям’і, але Провіду, які спаўняе свае задумы праз сям’ю”.








All the contents on this site are copyrighted ©.