2014-06-02 13:20:21

Папа да біскупаў з Зімбабвэ: спрыяць прымірэнню і залечванню ранаў


RealAudioMP3 Спрыяць прымірэнню і залечванню ранаў, заклікаў папа Францішак біскупаў з Зімбабвэ, якіх прыняў на аўдыенцыі ў рамках візіту “ad limina Apostolorum” 2 чэрвеня 2014 г. Францішак нагадаў, што народ гэтай афрыканскай краіны складаецца з чорнаскурага і беласкурага насельніцтва, членаў шматлікіх плямёнаў і задачай каталіцкіх біскупаў у дадзеным кантэксце з’яўляецца спрыянне адзінству паміж ўсімі і пераадоленню існуючых праблем. Касцёл у Зімбабвэ павінен заўсёды знаходзіцца побач з народам, таксама ў моманты разгубленасці, адзначыў Папа ў пасланні якое перадаў іерархам. Францішак адзначыў вялікі ўклад Каталіцкага Касцёла ў развіццё Зімбабвэ і звярнуў увагу на “духоўны крызіс”, які перажывае краіна. Асаблівую надзею Святы Айцец ўсклаў на мясцовых хрысціян, якія павінны дзейнічаць на карысць адзінства народа, але самі маюць патрэбу ў “навяртанні і аздараўленні”. Прымірэнне не з’яўляецца ізаляваным актам, але доўгім працэсам, дзякуючы якому кожны можа аднавіцца ў любові, якая аздараўляе праз дзейнасць Божага Слова, нагадаў Францішак.

Пантыфік звярнуў увагу біскупаў на абавязак клопату пра бедных, нагадаў пра неабходнасць глыбокай падрыхтоўкі святароў, катэхетаў, свецкіх вернікаў, моладзі, якая рыхтуецца да прыняцца сакрамэнту сужэнства, каб магла чэрпаць з “багацця маральнага навучання Касцёла аб жыцці і любові” і так знайсці “сапраўднае шчасце ў свабодзе мацярынства і айцоўства”








All the contents on this site are copyrighted ©.