2014-06-02 13:24:51

Пантыфік: Касцёл расце дзякуючы плённасці сужэнстваў


RealAudioMP3 Вернасць, пастаянства і плённасць – гэтыя тры словы характарызуюць любоў Хрыста да Касцёла, Яго нявесты, адзначыў папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Доме св. Марты 2 чэрвеня 2014 г. Пантыфік падкрэсліў, што гэтыя характарыстыкі таксама тычацца хрысціянскага сужэнства. У літургіі са Святым Айцом прынялі ўдзел каля 15 сужэнскіх пар, якія перад алтаром вырашылі падзякаваць Богу за доўгія гады сумеснага жыцця. Звяртаючыся да іх Францішак нагадаў, што любоў Хрыста да Касцёла павінна быць прыкладам любові для сужонкаў. Касцёл – гэта нявеста Хрыста, нагадаў Папа. “Гэта Яго нявесна: прыгожая, святая, грэшная, але якую Ён ўсё раўно любіць”, - адзначыў Пантыфік. Святы Айцец падкрэліў, што любоў Хрыста да Касцёла верная – Езус ніколі не стамляецца любіць Яго. Такая вернасць павінна быць святлом для кожнага сужэнства, падкрэсліў Папа. Іншая характарыстыка – пастаянства. “Сужэнскае жыццё павінна быць пастаянным, бо інакш любоў не можа развівацца. Пастаянства ў любові, у цудоўных і складаных момантах, калі ўзнікаюць праблемы з дзецьмі, праблемы эканамічнага характару, праблемы тут і там. Але пастаянная любоў развіваецца заўсёды спрабуючы вырашаць гэтыя праблемы, каб выратаваць сям’ю”, - сказаў Папа.

Трэцця характэрная рыса любові Езуса да Касцёла – гэта плённасць. “Касцёл плённы новымі дзецьмі, хростамі, і Касцёл расце дзякуючы плённасці сужэнстваў”, - адзначыў Францішак. Паводле Папы, здараецца так, што пары не могуць мець дзяцей, але іншая справа, калі яны вырашаюць не заводзіць дзяцей па ўласнаму выбару. Такая пазіцыя на думку Пантыфіка, “не падабаецца Езусу”. Многія лічаць, што прасцей завесці кацяня ці шчанюка, адзначыў Францішак і дадаў, што гэта прыводзіць да “самотнай старасці”, “горычы ад дрэннай адзіноты”. Езус чакае ад свайго Касцёла плённасці, перакананы Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.