2014-06-02 13:01:31

Выкрадзеныя ў Камеруне святары і законніца – вызвалены


RealAudioMP3 Ласкай Божай і момантам радасці для ўсяго Касцёла, назваў кардынал Фернанда Філоні, прэфект Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў вызваленне двух італьянскіх святароў і канадскай законніцы, якія былі выкрадзены ў камерунскай дыяцэзіі Маруа-Макало на пачатку красавіка 2014 г. Вызваленне місіянераў адбылося ноччу 1 чэрвеня. Ватыканскі кардынал змог сустрэцца з імі ў Яўндэ, куды прыбыў у рамках душпастырскага візіту ў Камерун і Экватарыяльную Гвінею. “Я ўбачыў іх радаснымі і задаволенымі, і павінен сказаць, што ў добрым фізічным і псіхалагічным стане, канешне дзякуючы таму, што прабывалі разам і падтрымлівалі адно аднаго”, - расказаў кардынал Філоні ў інтэрв’ю каталіцкаму інфармацыйнаму агенцтву “Fides”. Выкрадзеныя святары і законніца прызналіся, што адчувалі сілу малітву ўсяго Касцёла і верылі ў сваё хуткае вызваленне.

Кс. Джанантонія Алегры, кс. Джампаола Марта і сястра Жыльбер Бус’е з кангэгацыі Сясцёр Маці Божай Манрыяльскай былі выкрадзены невядомымі 4 красавіка 2014 г. Высвятленнем асобаў злачынцаў займаецца паліцыя Камеруна.

Аб вызваленні місіянераў было павядомлена папе Францішку, адзначыў кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы нагадаўшы, што Пантыфік ад самага пачатку сачыў за развіццём гэтай сітуацыяй. Езуіт заклікаў маліцца і спрыяць спыненню насілля, нянавісці і канфліктаў ва ўсіх рэгіёнах Афрыкі і іншых частках свету.








All the contents on this site are copyrighted ©.