2014-06-01 10:53:47

Папа сустрэнецца на алімпійскім стадыёне ў Рыме з членамі харызматычнага руху


RealAudioMP3 Больш за 55 тыс. асоб – членаў каталіцкага харызматычнага руху “Абнаўленне ў Святым Духу” прыбудзе 1 чэрвеня 2014 г. вечарам на сустрэчу з папам Францішкам на рымскі Алімпійскі стадыён. Сярод іх будуць прадстаўнікі гэтага руху з больш за 52-х краін свету, а таксама шматлікія святары, семінарысты, законнікі і законніцы і больш за 3 тыс. дзяцей і падлетакаў. Разам з папам Францішкам члены каталіцкага харызматычнага руху заклічуць “паўторнага спаслання Святога Духа”, - адзначылі ў спецыяльным паведамленні арганізатары сустрэчы. Прадбачана, што Пантыфік застанецца на стадыёне прыкладна паўтары гадзіны, каб памаліцца разам з удзельнікамі мерапрыемства, выслухаць шматлікія сведчанняў, затым адказаць на некаторыя пытанні яго ўдзельнікаў. На канец сустрэчы Папа скажа сваю прамову.

Акрамя таго, словы прывітання ўдзельнікам мерапрыемства накіруюць Сальваторэ Мартінэз, старшыня руху “Абнаўленне ў Святым Духу”, кардынал Агасціна Валіні, Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі, кардынал Станіслаў Рылка, старшыня Папскай рады па справах свецкіх, а таксама айцец Раньера Канталамесса, прапаведнік Папскага Дома, які адначасна з’яўляецца “паслом” гэтага харызматычнага руху ў свеце.

Ян Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.