2014-06-01 10:46:08

Папа: Марыя – гэта Маці, якая спяшаецца нам служыць


RealAudioMP3 Найсвяцейшая Панна Марыя заўсёды нам дапамагае, таму, што гэта наша Маці, сказаў папа Францішак 31 мая 2014 г. вечарам, сустракаючыся з вернікамі каля грота Маці Божай Лурдскай ў Ватыканскіх садах. Сустрэча адбылася з нагоды заканчэння месяца мая, які ў Каталцікім Касцёле прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі. Святы Айцец прыбыў туды на заканчэнне ружанцовай працэсіі са свечкамі, якай старшынстваў кардынал Анджэла Камастры, папскі вікарый для Дзяржавы Ватыкан і архіпрэзбітэр базылікі св. Пятра.

У сваім кароткім разважанні Пантыфік нагадаў, што ў Ларэтанская Літаніі вернікі ўшаноўваюць Марыю пад рознымі тытуламі. За тое ў Свята Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі, якое адзначаецца 31 мая, падчас св. Імшы чытаецца ўрывак са св. Еангелля паводле Лукі, у якім расказваецца, што Марыя з поспехам “вырушае ў шлях”, не губляючы часу. “Адразу пайшла служыць. Яна з’яўляецца Найсвяцейшай Паннай, Мадоннай ,якая спяшаецца. Яна адразу гатовая нам дапамагаць, калі мы молімся пра гэта, калі Яе просім дапамогі і заступніцтва. У шматлікіх падзеях жыцця, калі мы патрабуем Яе дапамогі і заступніцтва мы павінны памятаць, што Яна не прымушае нас чакаць на Яе, бо гэта Маці, якая спяшаецца, адразу ідзе, каб служыць”, - сказаў Святы Айцец.

Ян Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.