2014-05-31 13:21:32

У Калабрыі Папа сустрэнецца са зняволенымі і невылечна хворымі


RealAudioMP3 Падчас візіту ў дыяцэзію Касана-ала-Ёніё ў Калабрыі, які адбудзецца 21 чэрвеня 2014 г., папа Францішак сустрэнецца са зняволенымі, невылечна хворымі, беднымі, пажылымі, моладзю, святарамі і семінарыстамі. Першым пунктам падарожжа Пантыфіка будзе мясцовая турма. Сюды Пантыфік прыбудзе на верталёце непасрэдна з Ватыкана. Затым, пасля цырымоніі прывітання на гарадскім стадыёне, Святы Айцец накіруецца ў палеатыўны цэнтр, дзе знаходзяцца пацыенты з невылечнымі хваробамі. Сустрэча з мясцовым духавенствам пройдзе ў катэдральным касцёле Касана. У мясцовай духоўнай семінарыі Пантыфік паабедае з беднымі і маладымі пацыентамі цэнтра лячэння ад нарказалежнасці, а затым наведае дом састарэлых. Кульмінацыяй візіту стане св. Імша на ўзбярэжжы Іанічнага мора, у мястэчку Сібары.








All the contents on this site are copyrighted ©.