2014-05-31 11:41:50

Папа прыме ўдзел у маёвым набажэнстве ў Ватыканскіх садах


RealAudioMP3 Святы Айцец прыме ўдзел у набажэнстве на заканчэнне месяца мая – традыцыйна прысвечанага Найсвяцейшай Панне Марыі, якое пройдзе ў Ватыканскіх садах. Вечарам 31 мая 2014 г. яго ўдзельнікі збяруцца каля касцёла св. Стэфана, недалёка ад базылікі св. Пятра, каб прайсці працэсіяй да грота Маці Божай Лурдскай, разважаючы над таямніцамі Ружанца. Узначаліць працэсію кардынал Анджэла Камастры, Папскі вікарый для Дзяржавы Ватыкан. Пасля малітвы да сабраных звернецца папа Францішак. Грот Маці Божай Лурдскай пабудаваны на адным з пагоркаў на тэрыторыі Ватыканскіх садоў. Каля яго любілі праводзіць час на ружанцовай малітве многія Пантыфікі.








All the contents on this site are copyrighted ©.