2014-05-31 11:05:51

Дзяржсакратар пра малітоўную сустрэчу ізраільскага і палестынскага лідэраў


RealAudioMP3 Там, дзе чалавечыя намаганні не прынеслі плёну, неабходна звярнуцца да Бога з просьбай аб мудрасці і сіле, каб імкнуцца да міру і ўмацоўваць узаемны давер. Так кардынал Пьетра Паралін, Дзяржсакратар Яго Святасці Папы, ахарактарызаваў мэту малітоўнай сустрэчы паміж Прэзідэнтамі Ізраіля і Палестыны, якая па ініцыятыве Пантыфіка пройдзе ў Ватыкане 8 чэрвеня 2014 г. У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё пурпурат адзначыў, што Святы Айцец жадаў, каб сустрэча паміж ізраільскім і палестынскім лідэрамі насіла менавіта малітоўны характар, таму што, па-першае – малітва з’яўляецца сілай для дасягнення міру, а па другое – яна будзе мець моцнае сімвалічнае значэнне.

Гаворачы пра крызіс у Сірыі, кардынал Паралін выказаў занепакоеннасць, што ён можа стаць “забытым”. На яго думку, усе ўключаныя ў канфлікт бакі, павінны адкінуць ідэю пра тое, што можна атрымаць перамогу з дапамогай зброі. “Адзіны шлях – гэта шлях перамоваў”, - сказаў пурпурат і дадаў, што інакш будуць толькі павялічвацца пакуты насельніцтва краіны.








All the contents on this site are copyrighted ©.