2014-05-30 11:33:28

Францішак удзеліць біскупскую сакру


RealAudioMP3 30 мая 2014 г. папа Францішак удзеліць біскупскае пасвячэнне італьянскаму святару кс. Фабіа Фабэнэ, які 8 лютага 2014 г. быў прызначаны падсакратаром Сінода Біскупаў. Урачыстая літургія пройдзе ў ватыканскай базыліцы св. Пятра. Біскуп-элект нарадзіўся ў 1959 г. у Рыме і належыць да духавенства дыяцэзіі Вітэрба. Святарскае пасвячэнне атрымаў у 1984 г. На працягу апошніх некалькіх месяцаў ён з’яўляецца бліжэйшым супрацоўнікам кардынала Ларэнца Балдзісэры, генеральнага сакратара Сінода Біскупаў.

Прызначаючы кс. Фабіа Фабэнэ падсакратаром Сінода Біскупаў, папа Францішак падкрэсліў, што жадае надаць гэтаму органу большую калегіяльнасць. Асамблеі біскупаў павінны быць, на яго думку, месцам адкрытых дэбатаў. Біскуп-элект ужо ўключаны ў падрыхтоўку бліжэйшага пасяджэння Сінода Біскупаў, які пройдзе восенню 2014 г. і будзе прысвечаны праблемам сям’і.








All the contents on this site are copyrighted ©.