2014-05-30 10:38:31

Папа да нямецкіх католікаў: трэба маліцца і будаваць масты ў Касцёле і грамадстве


RealAudioMP3 Маліцца і будаваць масты ў Касцёле і грамадстве заклікаў папа Францішак удзельнікаў 99-й сустрэчы нямецкіх католікаў “Katholikentag”, якая 29 мая 2014 г. пачалася ў Рэгенсбургу. У адкрыцці форума прынялі ўдзел каля 10 тыс. чалавек, у тым ліку Прэзідэнт Германіі Ёахім Гаўк, былы лютэранскі пастар. У пасланні, скіраваным праз пасрэдніцтва Апостальскага нунцыя ў Германіі арцыбіскупа Ніколы Этэравіча, Папа падкрэсліў важнасць паклікання кожнага хрысціяніна да будавання мастоў у чалавечых адносінах і дыялогу з іншымі аб жыццёвых праблемах. Моцным фудаментам, на якім трэба будаваць сувязі, з’яўляецца Хрыстус, адзначыў Святы Айцец. Францішак нагадаў пра шматлікія пакуты, выкліканыя падзеламі на працягу ХХ ст., не гледзячы на якія, людзі былі здольныя аб’яднацца для малітвы за мір. У гэтым, на думку Папы, і заключаецца місія хрысціяніна – маліцца і несці Добрую Навіну іншым.








All the contents on this site are copyrighted ©.