2014-05-29 13:59:31

Святы Айцец сустрэнецца з каталіцкім харызматычным рухам


RealAudioMP3 Пантыфік сустрэнецца з членамі каталіцкага харызматычнага руху “Абнаўленне ў Святым Духу”. Паўтарагадзіннае спатканне пройдзе на рымскім Алімпійскім стадыёне ў нядзелю 1 чэрвеня вечарам. Да ўдзелу ў сустрэчы былі запрошаны таксама кардынал Анджэла Камастры, Папскі вікарый для Дзяржавы Ватыкан, кардынал Агасціна Валіні, Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі, і кардынал Станіслаў Рылка, старшыня Папскай рады па справах свецкіх.

“Гэта будзе незвычайны час ласкі, заклік разам з Папам паўторнага спаслання Святога Духа – 90 хвілін цудоўнай праграмы, малітвы, спеваў, сведчанняў, дыялогу і слухання”, - гаворыцца ў паведамленні касцёльнага руху.

Алімпійскі стадыён будзе прымаць Папу ўжо ў чацвёрты раз. Раней там быў тры разы св. Ян Павел II: 12 красавіка 1984 г. на юбілеі спартсменаў, 31 мая 1990 г., каб благаславіць аб’ект пасля рэстаўрацыйных работ, і 29 кастрычніка 2000 г., калі адпраўляў св. Імшу з нагоды чарговага юбілею спартсменаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.