Апублікаваны план мерапрыемстваў з удзелам Папы на летнія месяцы
Служба папскіх літургічных
цэлебрацый апублікавала праграму ўрачыстасцяў, у якіх у бліжэйшыя месяцы прыме ўдзел
Святы Айцец. У нядзелю Спаслання Святога Духа, 8 чэрвеня 2014 г., у 10.00 Пантыфік
узначаліць Эўхарыстыю ў ватыканскай базыліцы. У чацвер 12 чэрвеня Францішак будзе
старшынстваваць кансісторыю па некаторых кананізацыйных справах – Папа пракансультуецца
з кардыналамі адносна кананізацыі благаслаўлёных, аб заступніцтве якіх пры цудоўным
вылячэнні некаторых асоб ужо выдала дэкрэты Кангрэгацыя па справах Кананізацыі. Гаворка
ідзе, напрыклад, аб францішканіне, бл. Людовіку да Казорыя, які жыў у ХІХ ст., і свецкім
францішканіне бл. Амата Ранконі, што жыў у ХІІІ ст. Праз тыдзень, 19 чэрвеня вечарам,
ва ўрачыстасць Божага Цела, Пантыфік будзе цэлебраваць св. Імшу і ўзначаліць эўхарыстычную
працэсію ад базылікі св. Яна на Латэране да базылікі Санта Марыя Маджорэ. Праз два
дні, у суботу 21 чэрвеня, ён наведае дыяцэзію Касана-ала-Ёніё ў Калабрыі. У нядзелю,
29 чэрвеня, ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла, у Ватыкане Францішак узначаліць Эўхарыстыю
і накладзе паліі на новых Мітрапалітаў. 5 ліпеня Папа паедзе ў Кампабаса і Ізэрнію
ў рэгіёне Малізэ. У першай палове дня ён наведае архідыяцэзію Кампабаса-Баяна, у другой
– Ізэрнія-Венафра.
13 жніўня Святы Айцец накіруецца ў Карэю і прабудзе ў краіне
да 18 жніўня. Матывам папаскага візіту будзе VI Азіяцкі дзень моладзі, які пройдзе
ў дыяцэзіі Тэджон.