2014-05-28 11:14:56

Прадстаўнік Святога Пасаду пра апошнюю пілігрымку Папы


RealAudioMP3 Пілігрымка Папы ў Святую Зямлю была адзначана надзеяй. Сустрэчы з ісламам, юдаізмам і ізраільскім палітычным светам маюць асаблівае значэнне, што падкрэсліла ўвага да іх міжнародных СМІ, лічыць кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду кс. Фэдэрыка Ламбардзі. “Я лічу, што невялікім, але вялікай вагі жэстам былі абдымкі Папы ля “Сцяны Плачу” з рабінам і мусульманскім лідэрам – абдымкі трох сяброў, вызнаўцаў трох розных рэлігій”, - адзначыў святар. Ён дадаў, што “якімі б ні былі цяжкасці ў міжрэлігійным дыялогу, існуе таксама культура сустрэчы, аб якой кажа Папа”. Гаворка ідзе пра спатканне асоб, здольных змагацца за мір.

Важнай таксама была асабістая сустрэча “двух вялікіх будаўнікоў міру”, як назваў іх кс. Ламбардзі, папы Францішка і Прэзідэнта Перэса. Пантыфік як рэлігійны лідэр запрасіў кіраўнікоў Ізраіля і Палестыны на малітоўную сустрэчу за мір. “Мы спадзяемся, што ў адносна кароткі перыяд часу яна пройдзе ў Ватыкане”, - сказаў святар.







All the contents on this site are copyrighted ©.