2014-05-28 14:15:28

400 амерыканскіх рабінаў падтрымалі намаганні Пантыфіка


RealAudioMP3 Больш за 400 амерыканскіх рабінаў падтрымалі намаганні папы Францішка па міжрэлігійным дыялогу ў Святой Зямлі. У адкрытым лісце, апублікаваным ізраільскай газетай “Haaretz”, юдэйскае духавенства рэфарматарскага і кансерватыўнага напрамкаў станоўча прыняло ініцыятыву Пантыфіка па пашуку “новых шляхоў да росту ўзаемаразумення”. Такім чынам, рабіны адрэагавалі таксама на акты вандалізму супраць хрысціянскіх месцаў у Ізраілі і яўрэйскія пратэсты супраць папскай св. Імшы на іерусалімскім сіёнскім пагорку.

Папа Францішак узначаліў на заканчэнне свайго візіту 26 мая 2014 г. Эўхарыстыю ў Вячэрніку, размешчаным на гары Сіён. Ультра-артадаксальныя і нацыяналістычныя яўрэйскія групы ўспрынялі хрысціянскую літургію як апаганьванне магілы Давіда, якая з часоў сярэднявечча знаходзіцца ў тым жа комплексе.

Хоць некаторыя ізраільскія СМІ назвалі візіт Пантыфіка на палестынскія тэрыторыі “чорнаяй плямай” на фоне ўсяго падарожжа і “аплявухай Ізраілю”, уплывовая газета “Haaretz” лічыць яго “гістарычным”. У выданні падкрэсліваецца здзіўленне многіх, якое выклікалі: запрашэнне Папы да кіраўнікоў Ізраіля і Палестыны на супольную малітоўную сустрэчу ў Ватыкан і прыпынак ля сцяны, раздзяляючай дзве дзяржавы.







All the contents on this site are copyrighted ©.