2014-05-27 14:41:22

Францішак не хоча, каб Сінод абмежаваўся выключна пытаннем св. Камуніі для разведзеных


RealAudioMP3 Святы Айцец заклікаў не абмяжоўваць тэматыкі кастрычніцкага Сінода Біскупаў выключна да пытання прыняцця св. Камуніі католікамі, якія пасля разводу ўступілі ў новыя саюзы. Гэту тыму Папа закрануў падчас сустрэчы з журналістамі 26 мая 2014 г. у самалёце падчас вяртання са свайго падарожжа па Святой Зямлі. Ён нагадаў, што Сінод будзе прысвечаны сям’і ва ўсім багацці яе цяперашняй сітуацыі. Пантыфік адзначыў, што ўвядзенне, зробленае ў лютым падчас пасяджэння Калегіі кардыналаў кардыналам Вальтэрам Касперам мела пяць раздзелаў: чатыры з іх казалі пра станоўчы бок сям’і яе тэалагічныя асновы. Пяты – быў прысвечаны душпастырскаму пытанню сепарацыі і несапраўднасці сужэнства. У гэта ўваходзіць таксама пытанне аб св. Камуніі для разведзеных, якія жывуць у іншых, несакрамэнтальных саюзах.

Папа не хаваў свайго нежадання звесці Сіноду толькі да гэтай праблемы і да рашэння гэтага пытання казуістычна: ці можна ўдзяляць св. Камунію ці не? Ён адзначыў, што ў Касцёле ёсць глыбокае ўсведамленне таго, што крызіс сям’і носіць глабальны характар, што маладыя людзі не хочуць заключаць сакрамэнт сужэнства, жывуць разам без яго. Францішак адзначыў складанасці душпастырскай апекі сем’яў і неабходнасць вывучэння кожнага выпадку індывідуальна.

Папа таксама нагадаў, што яго папярэднік, Бэнэдыкт XVI трохразова заклікаў да вывучэння працэдур сцвярджэння несапраўднасці сужэнства, у тым ліку аналізу веры, з якой чалавек падыходзіць да гэтага сакрамэнту. Ён патрабаваў удакладнення, што разведзеныя асобы не носяць на сабе кары экскамунікі, хоць часта на практыцы да іх пыдыходзяць такім чынам. Францішак прызнаўся, што рашэнне аб абранні сям’і ў якасці тэмы Сінода было вельмі моцным духоўным досведам, таму што сёння назіраецца памяркоўны адыход ад гэтай праблематыкі. “Я ўпэўнены, што Святы Дух вёў нас да гэтай кропкі”, - сказаў Францішак.







All the contents on this site are copyrighted ©.